Вось добра як мужчына сям’ю шануе сам,
З iм можна смела, лёгка,
Жыцця пабудавать свой храм.
*
Ты навучы мяне як хочаш,
Сам падтрымай, кiруй,
Тады табе самому,
Усё у хаце будзе рай!
*
Працэсам гаварэння,
У люстэрку я тваiм,
А на душы разлiты
Пясчотны водар зiм.
*
У мяне шляхецкi густ,
Выкшталцоныя сукенкi,
Пiрагоў я напяку,
Будзеш вельмi ты адметны.
*
Сёлета на лета планы,
Брамку сэрца адчыню,
Гаплiкам ты зачапiўcя,
Гафкай вершык зачыню.
*
Каларытны ты ахотнiк,
Смачна мне намаляваў,
У малюнках фотаздымкаў,
Усе 3D ты пасчытаў.
*
Водарам кахання кветак,
Гаманец твой затрашчаў,
Па парэнцах ка мне з’ехаў
Будавацца парашаў.